Погода в городе

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ

Контакты

contact

+375 44 4905066

+375 29 7561903

vkerya@live.comThis email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it.

«Таму, хто прыйдзе ў добрым настроі, білет не патрэбны!»

11 студзеня, у нядзелю, а 16.00 у Палацы культуры Беларускага аўтамабільнага завода адбудзецца дабрачынны канцэрт хрысціянскага гурта «Рыбы». Рок-музыкі, што спяваюць аб любові да Бога, запрашаюць усіх на сваё выступленне і гавораць: «Таму, хто прыйдзе ў добрым настроі, білет не патрэбны!»Год таму ў касцёле Фацімскай Божай Маці ў Жодзіне была прэзентавана першая кружэлка гурта «Рыбы» з назвай «Захапляюся». Гэта сапраўдная сучасная музыка з гітарнымі рыфамі, выразным барабанным рытмам і вельмі прыгожымі галасамі салістак евангелізацыйнага праекта. Беларускамоўны хрысціянскі праект «Рыбы» ужо вядомы і ў Беларуі, і за яе межамі.
image
- За плячыма ва ўдзельнікаў праекта досвед не аднаго евангелізацыйнага канцэрта. У 2014 годзе «Рыбы» ладзілі канцэрт на агульнабеларускім спатканні моладзі ў Івянцы, дыяцэзіяльным спатканні моладзі ў Гродне, Браславе. Гурт ладзіў евангелізацыйныя канцэрты ў ва многіх парафіях Беларусі, а таксама двойчы наведаў вязніцу ў Воршы, спяваў для вязняў ў Магілёве і ў хуткім часе дасць канцэрт у вязніцы ў Віцебску. Гэта ўсё дабрачынныя, евангелізацыйныя імпрэзы, на якіх маладыя хлопцы і дзяўчаты дзеляцца ўласным пазнаннем Бога. Неаднойчы на канцэртах у вязніцы прысутнічаў біскуп віцебскі Алег Буткевіч. Дарэчы, гэта з ініцыятывы яго эксцэленцыі адбудзецца выступленне ў віцебскай вязніцы, - кажа ксёндз Міхаіл Цвячкоўскі, пробашч касцёла Фацімскай Божай Маці, які з’яўляецца духоўным кіраўніком евангелізацыйнага праекта «Рыбы».У складзе гурта - таленавітыя спевакі і музыканты. Усе яны студэнты і жывуць у розных гарадах Беларусі і нават па-за яе межамі. 11 студзеня праект «Рыбы» можа паслухаць кожны жадаючы. Тым больш, што уваход свабодны.
image

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить