Погода в городе

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ

Контакты

contact

+375 44 4905066

+375 29 7561903

vkerya@live.comThis email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it.

Фактар лідэра

17 чэрвеня, Жодзіна, стадыён “Тарпеда”, 640 гледачоў, суддзя – В. Панчанка(Магілёў), “Тарпеда-БЕЛАЗ” – “Мінск” – 2:0. Галы: 16 хв. Панкавец – 1:0, 52 хв. Глеб – 2: 0(з пенальці).

“Тарпеда- БЕЛАЗ”: Часноўскі, Чэлядзінскі, Сярдзюк, Мельнік, Бурко, Канцавы(66 хв. Кібук), Селява, Яцкевіч, Максімаў( 46 хв. Платонаў), Глеб.

Два паражэнні запар тарпедаўцаў не ў першы раз настроілі іх заўзятараў на мінорны лад, а некаторая частка і наогул прагаласавала нагамі, таму гэты матч сабраў рэкордна малую аудыторыю. Зразумела, нелепшая гульня аўтазаводцаў застаўляе сумаваць, але не трэба забываць прапісную ісціну аб тым, што сапраўдныя сябры пазнаюцца менавіта ў цяжкія хвіліны. І таму хочацца падзякаваць усім, хто, забыўшы мінулыя крыўды, шчыра падтрымліваў футбалістаў і стаў непасрэдным удзельнікам трэцяй перамогі жодзінцаў. А склалася гэтая перамога, нягледзячы на канчатковы лік, для нашых землякоў няпроста.

Памылкі ў абароне ў мінулых сустрэчах заставілі Ігара Крыўшэнка пайсці на пэўныя переастаноўкі і, калі ўлічваць лічбы, якія гарэлі на табло пасля фінальнага свістка, яны прынеслі плён. Так, упершыню ў гэтым сезоне з першых хвілін у цэнтр абароны  выйшаў шматвопытны Арцём Чэлядзінскі, а злева пазіцыю заняў Вячаслаў Сярдзюк. Аляксей Панкавец быў пераведзены ў паўабарону і, шчыра кажучы, абедні не сапсаваў. Каманды стартавалі без раскачкі і, мабыць, не без падстаў разлічвалі на хуткі гол. І такая тактыка спрацавала ў гаспадароў. Імклівая атака аўтазаводцаў, якую распачаў Глеб, была працягнута Яцкевічам, а замкнуў яго прастрэл з правага фланга Панкавец. Дарэчы, вяртанне ў склад харызматычнага лідэра тарпедаўцаў Вячаслава Глеба стала адным з асноўных фактараў вікторыі. Яго нестандартныя дзеянні неаднойчы ставілі сапернікаў у цяжкае становішча, толькі вось, на жаль, партнёры не заўжды разумелі свайго капітана. Так, менавіта Глеб выдаў цудоўны пас Канцавому і Арцём аказаўся сам на сам з галкіперам, толькі вось мяч прасвісцеў у лічаных сантыметрах ад варот. Мінчане ж, вымушана гуляючы першым нумарам, валодалі мячом часцей чым жодзінцы, толькі дывідэнтаў гэта ім не прынесла. Яна стварылі толькі адзін галявы момант, ды і той завяршыўся стрэлам у нябёсы.

image

У перапынку ў камандах адбылося па адной замене і калі ў гасцей схема не змянілася, то аўтазаводцы ўзмацнілі атакуючы эфект, падняўшы з лаўкі запасных Платонава. Дзмітрый заставіў абаронцаў саперніка працаваць з падвоенай энергіяй, але другое ўзяцце варот аказалася амаль стопрацэнтнай заслугай Глеба. Вячаслаў сваімі фінтамі ў чужой штрафной канчаткова заблытаў абаронцаў і заставіў іх парушыць правілы ў, здавалася, небяспечнай абстаноўцы. Як вынік – справядліва прызначаны арбітрам пенальці. Сам капітан яго бездакорна і выканаў, развёўшы  мяч і галкіпера па розных вуглах. Астаўшыся час мінчане працягвалі спробы нешта змяніць, але ў вочы кідалася, безумоўна, гэта  на мой уласны погляд, што робяць яны ўсё чыста механічна. І чым меньш хвілін заставалася да фінальнага свістку, тым больш станавілася зразумела, што гаспадары перамогу не аддадуць. Больш таго, менавіта ў жодзінцаў было больш шансаў павялічыць лік, чым наадварот. Так, мяч, ляцеўшы ў сетку пасля ўдару праз сябе, у выкананні Яцкевіча прынялі на сябе абаронцы. Перад самым фінальным свістком сапернік меў два нядрэнных шанса каб размачыць Часноўскага, але фартуна ў гэты дзень выбрала жодзінскі бок. На жаль, свой матч дублёры прайгралі 1:3. Атрымаўшы дзве прабоіны ў пачатку гульні, наша моладзь перад перапынкам, дзякуючы дакладнаму ўдару Мінко, вярнула інтрыгу, але большага ў іх не атрымалася.

Сяргей Пузанкевіч

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить